Ганна Канапацкая падала дакументы ў ЦВК

Яна пазіцыянуе сябе як індывідуальны прадпрымальнік.

13.12.2024 / 12:27

Фота: ЦВК

Індывідуальны прадпрымальнік Ганна Канапацкая падала ў ЦВК дакументы для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты, піша БелТА.

«Я, напэўна, маю перавагу перад многімі кандыдатамі, бо другі раз праходжу гэты шлях. Перакананая, што колькасць подпісаў, якія мы сабралі і падалі ў ЦВК, адпавядае патрабаванням, якія прад'яўляе Выбарчы кодэкс. Сёння я падала поўны пакет дакументаў, які патрабуецца, — распавяла Ганна Канапацкая. — Я разумею, што памылкі непазбежныя, таму мы падалі больш патрэбных 100 тыс.подпісаў».

Раней дакументы падалі Аляксандр Хіжняк, Сяргей Сыранкоў і Алег Гайдукевіч.

З 22 па 31 снежня ўключна пройдзе рэгістрацыя кандыдатаў.

Nashaniva.com