Камісар ЕС: Расія назапашвае танкі, а Еўропа не гатовая адбіць напад

Андрус Кубілюс спаслаўся на звесткі спецслужбаў, згодна з якімі Расія будзе гатовая напасці на краіны ЕС у 2030 годзе.

13.12.2024 / 12:10

Ілюстрацыйнае фота

Новы камісар ЕС па пытаннях абароны Андрус Кубілюс заявіў у інтэрв'ю Redaktionsnetzwerk Deutschland: «Калі шчыра, мы недастаткова падрыхтаваныя да нападу. Пройдуць гады, перш чым у нас у Еўропе з'явяцца магчымасці, прадугледжаныя планамі НАТА», піша Bild.

Кубілюс спаслаўся на звесткі спецслужбаў, згодна з якімі Расія будзе гатовая напасці на краіны ЕС у 2030 годзе: «Эксперты кажуць, што Расія цяпер вырабляе больш танкаў, чым выкарыстоўвае на лініі фронту. Незлічоная колькасць танкаў маецца, і я, натуральна, задаю сабе пытанне: чаму Расія гэта робіць? Што задумаў Пуцін? Мы можам толькі меркаваць».

У любым выпадку важна быць гатовымі да «надзвычайнай сітуацыі, аб магчымасці якой перасцерагаюць спецслужбы», дадаў Кубілюс.

Генеральны сакратар НАТА заклікаў рыхтавацца да вайны з Расіяй праз 5 гадоў

Трамп выступае за размяшчэнне еўрапейскіх войскаў ва Украіне для кантролю над будучым перамір'ем

Nashaniva.com