Расія нанесла масіраваны ўдар па Украіне. Пад атаку трапілі энергааб'екты

Паветраная трывога была абвешчаная ва ўсіх украінскіх рэгіёнах.

13.12.2024 / 10:32

Калаж УНІАН

Паветраныя сілы УСУ заявілі аб запусках беспілотнікаў і ракет, у тым ліку гіпергукавай ракеты «Кінжал». «РБК-Украіна» піша, што ракеты запускаліся ў тым ліку з бамбардзіроўшчыка Ту-95МС, у атацы таксама бярэ ўдзел знішчальнік МіГ-31К.

Паведамляецца аб выбухах у Кіеўскай, Адэскай, Львоўскай, Чаркаскай, Хмяльніцкай, Харкаўскай, Івана-Франкоўскай і іншых абласцях.

У Кіеве і Цярнопальскай вобласці ўведзеныя экстранныя адключэння электраэнергіі. 

Nashaniva.com