У Казахстане судзяць беларуса за ДТЗ, у якім загінулі восем чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей
Суд праходзіць у Актабе на захадзе краіны.
13.12.2024 / 10:24
Раніцай 7 жніўня на ўчастку трасы Самара — Шымкент у Хромтаўскім раёне Казахстана Toyota Ipsum сутыкнулася з грузавіком MAN, піша imformbiuro.kz.
Загінулі восем чалавек з мінівэна, у тым ліку пяцёра дзяцей. Юныя футбалісты з двума суправаджаючымі ехалі на турнір.
На лаве падсудных — кіроўца грузавіка, 37-гадовы грамадзянін Беларусі Сяргей Салаўёў. Па даных абвінавачвання, ён пайшоў на абгон, не пераканаўшыся ў бяспецы манеўру. Кіроўца выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з мінівэнам.
У зале суда Салаўёў прасіў прабачэння ў сваякоў загінулых, раскайваўся і не мог стрымаць слёз. Віну ён прызнаў цалкам.