Затрымалі гаспадыню аграсядзібы пад Баранавічамі
Паводле даных берасцейскай «Вясны», гаспадыню аграсядзібы з вёскі Чыжы Тамару Патоцкую забралі з кватэры ў Баранавічах 5 снежня 2024 года. Па стане на 12 снежня жанчына ўсё яшчэ не выйшла на волю, што стала прычынай для затрымання — невядома.
12.12.2024 / 22:50
Тамара Патоцкая. Архіўнае фота «Вясны»
Як сказалі знаёмыя жанчыны, яна грамадскай актыўнасці пасля 2020 года не праяўляла, займалася толькі аграсядзібай. Але ў 2020-м жанчына была ў ініцыятыўнай групе Святланы Ціханоўскай і адбыла 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Апошнія 2 гады яна фактычна знаходзілася пад кантролем участковага.
Акрамя таго, у тыя ж дні знік былы журналіст закрытага баранавіцкага выдання Intex-Press Руслан Равяка. Увогуле па «справе Intex-Press» вядома пра 7 затрыманых. Патоцкая, па папярэдніх звестках, з гэтай справай ніяк не звязаная.
У Баранавічах арыштавалі сем былых работнікаў закрытай незалежнай газеты «Інтэкс-Прэс»
Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы
Дзяўчыну з Баранавічаў вінавацяць ва ўдзеле ў раённым чаце. Як на яе маглі выйсці сілавікі?