Паблізу італьянскага вострава затанула судна з мігрантамі, выратавалася толькі 11-гадовая дзяўчынка

У моры каля берагоў італьянскага вострава Лампедуза выратавалі 11-гадовую дзяўчынку з судна, якое пацярпела катастрофу, піша The Guardian. Малой дапамаглі выжыць ратавальная камізэлька і некалькі камер ад аўтамабільных пакрышак.

12.12.2024 / 18:19

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Italian Coast Guard via AP

Па словах выратаванай, яна правяла ў вадзе без ежы і прэснай вады тры дні, пасля таго як судна, на якім яна плыла разам з яшчэ 44 пасажырамі, не перанесла шторм.

Вядома, што дзяўчынка са Сьера-Леонэ. У лодцы, якая адправілася з туніскага горада Сфакс, яна плыла з іншымі мігрантамі. Пасля крушэння побач з выратаванай было яшчэ двое тых, хто выжыў, але затым іх панесла мора.

Юную мігрантку выявілі выпадкова: каманда выратавальнага судна Trotamar III пачула яе крыкі ў цемры. Калі дзяўчынку выратавалі, паспрабавалі знайсці яшчэ каго-небудзь з пасажыраў. Але пасля шторму з 25-метровымі хвалямі і хуткасцю ветру больш за 23 вузлоў, які доўжыўся некалькі дзён, гэта не прынесла выніку.

Адзначаецца, што міграцыйны водны маршрут паміж Паўночнай Афрыкай, Італіяй і Мальтай — адзін з найбольш небяспечных у свеце. За дзесяць гадоў на ім прапалі без вестак або загінулі больш за 24,3 тысячы чалавек.

Краінам ЕС дазволілі абмяжоўваць права на прытулак для мігрантаў

Беларус-дальнабойшчык знайшоў у сваім рэфрыжаратары двух нелегальных мігрантаў

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна

Nashaniva.com