Урад уводзіць ліцэнзаванне на вываз бульбы

12 снежня ў Нацыянальным рэестры прававых актаў зарэгістраваная пастанова ўрада №949 ад 11 снежня «Аб ліцэнзаванні вывазу бульбы». Дакумент яшчэ афіцыйна не апублікаваны, яго поўны змест невядомы.

12.12.2024 / 17:36

Як правіла, у такіх пастановах на пэўны час, звычайна некалькі месяцаў, вызначаюцца ўмовы вывазу тавару толькі па разавых ліцэнзіях, якія выдае МАРГ па ўзгадненні з выканкамамі і Мінсельгасхарчам.

Беларускі ўрад ужо неаднаразова часова абмяжоўваў вываз асобных відаў сельгаспрадукцыі. У жніўні гэтага года, напрыклад, з'явілася рашэнне аб ліцэнзаванні вывазу памідораў у перыяд з 1 лістапада 2024 года па 2 сакавіка 2025 года. Таксама ў кастрычніку ўлады ўвялі абмежаванні на вываз з краіны белакачаннай капусты, яблык і рэпчатай цыбулі.

Паводле звестак Белстата, па стане на 1 лістапада ў сельскагаспадарчых арганізацыях было накапана 534,8 тыс.т бульбы, што на 34,9% менш, чым летась. Тым не менш, раней улады заяўлялі, што сабранага ўраджаю бульбы сёлета будзе дастаткова як для задавальнення патрэбаў унутранага рынку, так і для экспарту, у першую чаргу ў Расію.

Прэм'ер Галоўчанка расказаў пра сваю любімую страву з бульбы

Гнілое, затое нядорага. Як папулісцкі ўказ Лукашэнкі аб абмежаванні нацэнкі ўплывае на ўсіх удзельнікаў ланцужка паставак гародніны

У Беларусі сталі садзіць менш бульбы

Nashaniva.com