Селена Гомес заявіла, што выходзіць замуж і паказала заручальны пярсцёнак ФОТАФАКТ
Амерыканская спявачка і актрыса Селена Гомес абвясціла пра заручыны з прадзюсарам Бені Бланка.
12.12.2024 / 16:16
Фота з інстаграма Селены Гомес
Радаснай навіной 32-гадовая спявачка і актрыса, зорка серыяла «Забойстваў у адным будынку», падзялілася ў сацсетках, дадаўшы: «Назаўжды пачынаецца зараз».
Гомес апублікавала фота заручальнага пярсцёнка з новым жаніхом. А таксама кадр з рамантычнага пікніка, падчас якога, падобна, адбылося прызнанне.
Селена і Бені знаёмыя даўно, але пра іх адносіны стала вядома каля года таму. Тады спявачка ўпершыню апублікавала сумеснае фота з каханым і дала зразумець прыхільнікам, што больш не самотная.
Падпісчыкі, якіх у Селены 423 млн, а таксама калегі віншуюць спявачку з радаснай падзеяй. Сярод іх — Тэйлар Свіфт, Гвінет Пэлтроу, Джэніфер Эністан і многія іншыя.
Тэйлар Свіфт напісала: «Так, я буду несці кветкі на вяселлі».