Смешны выпадак у «Мінск-Свет»: нейкі маладзён сцягнуў калядны вянок, але разлічыўся за гэта 10 рублямі

Усё здарылася 8 снежня ў доме «Балі» на вуліцы Лучанка, піша Onliner.by.

12.12.2024 / 14:56

У святочна ўпрыгожаным лобі апынуўся прыстойны з выгляду малады чалавек. Так, ён трохі хістаўся, але хто з нас не стамляўся на працы? 

— Штогод у «Мінск-Свет» праводзіцца конкурс на самае прыгожае аздабленне хола. Наш дом не стаў выключэннем: мы таксама хочам падарункі, таму ўпрыгожылі лобі як маглі: ёлка, цукеркі, навагодняя атрыбутыка, у тым ліку і вянок. І вось з ім здарылася невялікая гісторыя, — інтрыгуе адзін з жыхароў новабудоўлі. —

Раніцай 8 снежня нейкі малады чалавек прыкмеціў той самы вянок і вырашыў яго «свіснуць». Але так як беларуская натура не можа сабе дазволіць нахабны крадзеж, хлопец зладзіў бартэр: наш цудоўны навагодні атрыбут абмяняў на 10 рублёў. І яно як бы смешна, але вось няўдача: вянок каштуе 45 рублёў, а не 10.

І праўда на відэа з камеры назірання выразна чытаецца працэс «здзелкі» (унутранай, вядома ж, а не афіцыйнай): гледзячы проста ў аб'ектыў, малады чалавек дастае купюры з кашалька, трасе імі для пераканаўчасці і хавае іх за стойку кансьержа. Відавочна, каб грошы не скралі зламыснікі. Затым знакамі паказвае на камеру, што ўсё добра: «навагодні настрой» ён купіў, а не скраў. Вянок жа, прымасціўшыся на шыі мінчука, адпраўляецца ў невядомае

— Атрымалася пацешная сітуацыя: вянок па сутнасці скрадзены, агульная кампазіцыя зламаная, а «містэр бартэр» знік. Сусед гэта наш ці не — складана сказаць. У дамах «Мінск-Свету» мноства кватэр, усіх людзей не запомніш. Але ў чаце дома ніхто яго не апазнаў. Ну і на сувязь ён за гэтыя дні не выйшаў.

У выніку меркаванне жыхароў дома падзялілася: хтосьці проста пасмяяўся, хтосьці захацеў прыцягнуць да адказнасці. 

Nashaniva.com