Беларускія дэмакратычныя сілы правядуць з'езд у Варшаве ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі
У дзень прэзідэнцкіх «выбараў» 26 студзеня ў Варшаве пройдзе вялікі з'езд дэмакратычных сіл, заявіла Святлана Ціханоўская, піша «Позірк».
12.12.2024 / 12:49
Ілюстрацыйнае фота ОСЦ
«Каб прадэманстраваць нашае адзінства і салідарнасць з палітычнымі зняволенымі, а таксама пазначыць прыярытэты на 2025 год. Важна данесці да беларусаў, што нашая барацьба працягваецца», — патлумачыла лідар беларускіх дэмсіл.
Характарызуючы палітычную сітуацыю ў Беларусі, Святлана Ціханоўская адзначыла, што «ўзровень тэрору перад наступнымі так званымі выбарамі таксама паказвае, што рэжым адчувае сябе ўразлівым».
«Ён не прэзідэнт і пасля студзеня не адновіць ніякай легітымнасці», — дадала Ціханоўская.