У Баранавічах арыштавалі сем былых работнікаў закрытай незалежнай газеты «Інтэкс-Прэс»

У пачатку снежня ў Баранавічах прайшлі масавыя затрыманні былых работнікаў і журналістаў ліквідаванай прыватнай газеты «Intex-press». Вядома пра затрыманне сямі чалавек у рамках артыкула 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), паведамляе «Берасцейская вясна».

12.12.2024 / 12:14

«Інтэкс-Прэс» быў найбуйнейшым незалежным рэгіянальным выданнем Беларусі. Першы нумар газеты выйшаў у 1994 годзе.

Пасля выбараў рэдакцыя сутыкнулася з блакіроўкамі, ператрусамі, штрафамі і канфіскацыяй тэхнікі.

У 2021 папяровая версія выдання спыніла выхад праз рэпрэсіі. У 2023 годзе сайт і сацсеткі «Інтэкс-Прэса» былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Nashaniva.com