У ноч на чацвер Грозны падвергнуўся нападу беспілотнікаў

Дроны атакавалі будынак другога палка МУС па Чачні.

12.12.2024 / 08:14

Тэлеграм-канал ВЧК-ОГПУ апублікаваў кадры аднаго з выбухаў, а таксама фатаграфіі наступстваў удару.

Дроны атакавалі будынак другога палка МУС па Чачні. На адной з фатаграфій бачная дзірка ў даху, з якой падымаецца полымя. Паведамляецца, што да месца выбуху з'ехаліся спецыяльныя службы.

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў паведаміў, што апарат збілі над казармамі спецпалка паліцыі імя Ахмата Кадырава. Паводле яго слоў, чацвёра байцоў варты атрымалі лёгкія раненні, але «сур'ёзна ніхто не пацярпеў».

«БПЛА, які здэтанаваў у паветры, пашкодзіў дах і выбіў шкло. Упаўшыя фрагменты выклікалі невялікі пажар, які хутка патушылі. Якіх-небудзь сур'ёзных пашкоджанняў будынак не атрымаў», — напісаў Кадыраў у тэлеграме.

Раней Грозны двойчы падвяргаўся нападам беспілотнікаў, нагадвае Радыё Свабода.

На мінулым тыдні дрон трапіў у будынак базы другога палка патрульна-паставой службы паліцыі асаблівага прызначэння. Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў заявіў аб наяўнасці пацярпелых, не назваўшы іх колькасць. Да гэтага, у канцы кастрычніка, у выніку атакі БПЛА загарэўся дах аднаго з будынкаў так званага «Універсітэта спецназа» ў Гудэрмесе. Аб пацярпелых не паведамлялася.

Nashaniva.com