Расійская кампанія купіла беларускага распрацоўшчыка электрасамакатаў
Расійская кікшэрынгавая кампанія «МТС Юрэнт» купіла беларускага распрацоўшчыка электрасамакатаў і софту Eleven. Як паведамляе РБК са спасылкай на прадстаўніка кампаніі, эксперты ацэньваюць здзелку ў $6-8 млн.
11.12.2024 / 23:45
Фота: eleven.city
«МТС Юрэнт» набыла інтэлектуальную ўласнасць і распрацоўкі Eleven у сферы мікрамабільнага транспарту. Кампанія «МТС Юрэнт» збіраецца стварыць на базе Eleven цэнтр, які будзе распрацоўваць розныя віды шэрынгавага транспарту, праграмнае забеспячэнне і зарадную інфраструктуру. Пры гэтым усе беларускія супрацоўнікі будуць працаваць у аб'яднанай кампаніі.
У 2025 годзе «МТС Юрэнт» збіраецца прэзентаваць абноўленую мадэль самаката, а заадно лакалізаваць вытворчасць у Расіі.
У Беларусі кампанія Eleven працуе з 2019 года. Яе супрацоўнікі стварылі дзве мадэлі электрасамакатаў, ровар і грузавы велабайк для дастаўкі. Акрамя Беларусі, шэрынгавы сэрвіс Eleven развіваецца ў Грузіі, Расіі і Казахстане.
Беларусь пакідае адна з самых папулярных мабільных праграм для заняткаў спортам
Для галоўнага ахоўніка Лукашэнкі прыдумалі кіраўнічую пасаду ў Беларусбанку
«Савушкаў прадукт» аб'явіў пра рэбрэндынг
У Мінску адкрылі рэстаран, назва якога пагражае міжнародным скандалам