Расія ў найбліжэйшыя дні можа зноў ударыць «Арэшнікам» па Украіне

Амерыканскія спецслужбы папярэдзілі Кіеў пра магчымасць новага ўдару.

11.12.2024 / 19:27

Спецслужбы ЗША лічаць, што Расія можа ўдарыць па Украіне новай балістычнай ракетай сярэдняй далёкасці «Арэшнік» у найбліжэйшыя дні.

Пры гэтым амерыканскія чыноўнікі мяркуюць, што гэта будзе хутчэй элемент запалохвання, чым фактар, які зменіць ход вайны, піша AP.

Паводле звестак спецслужбаў ЗША, у Расіі ёсць толькі некалькі такіх ракет, і яны нясуць меншую боегалоўку, чым іншая зброя, якой Крэмль атакуе Украіну.

Расія ўпершыню выкарыстала новую ракету 21 лістапада, ударыўшы па Дняпры. У той жа дзень Пуцін абвясціў, што гэта новая расійская распрацоўка. Паводле ягоных слоў, збіць «Арэшнік» немагчыма. Ракеты збіраюцца размясціць і ў Беларусі ў другой палове 2025 года на просьбу Лукашэнкі.

Пры гэтым шэраг экспертаў лічаць «Арэшнік» псіхалагічнай аперацыяй і сумняваюцца ў тым, што гэта прынцыпова новая ракета, якую нельга збіць.

«Арэшнік» для Беларусі. Куды Лукашэнка ўцягвае краіну

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Міністр фінансаў Селіверстаў пра «Арэшнік» у Беларусі: Можа, Захад здыме санкцыі адразу

Лукашэнка папрасіў Пуціна размясціць у Беларусі «Арэшнік»

Nashaniva.com