Прапаганда сцвярджае, што рэдактар Дзмітрый Муратаў з'ехаў з Расіі
абноўлена
Былы галоўны рэдактар «Новай газеты», нобелеўскі лаўрэат Дзмітрый Муратаў некалькі дзён таму з'ехаў за мяжу пасля допыту па справе яго былога намесніка Кірыла Мартынава.
11.12.2024 / 14:43
Фота: Michael M. Santiago / Getty Images
Як распавялі РІА Навіны ў праваахоўных органах, Муратава дапыталі ў пятніцу, а ўжо праз дзень ён пакінуў Расію.
Мартынаў праходзіць па справе аб дзейнасці непажаданай арганізацыі, ён абвешчаны ў міжнародны вышук.
Дапоўнена. Пазней Муратаў абверг гэта сцвярджэнне.