«Белпошта» збіраецца стварыць канкурэнта Wildberries

У 2025 годзе плануецца стварыць нацыянальны маркетплейс.

11.12.2024 / 13:52

Дырэктар «Белпошты» Святлана Юркевіч распавяла пра планы адкрыць Беларускі нацыянальны маркетплейс. Запусціць яго плануецца ў 2025 годзе, піша БелТА.

«Разумеем, што цяпер і грамадства, і ўсе паштовыя аператары нацэленыя на электронную камерцыю. Гэта перспектыўны кірунак. Стаіць задача стварыць у 2025 годзе Нацыянальны маркетплейс на інфраструктуры «Белпошты», — адзначыла Юркевіч.

Для стварэння маркетплейса ўтварылі цэлую рабочую групу з удзелам чыноўнікаў з МАРГ, МПЗ, прадстаўнікоў «Беллегпрама» і іншых холдынгаў. Плануецца, што на маркетплейс зойдуць беларускія вытворцы з розных галін эканомікі.

Як патлумачыла Юркевіч, «Белпошта» мае разгалінаваную сетку аб'ектаў паштовай сувязі (больш за 2,8 тыс.), і праз іх жыхарам — не толькі буйных гарадоў, але і сельскіх населеных пунктаў — змогуць атрымліваць тавары.

А інтэрнэт-крама «Белпошта» адкрытая для заказаў у 49 дзяржавах. Зараз на беларускім рынку дзейнічаюць два папулярныя буйныя расійскія марткеплейсы — Wildberries і Ozon.

Nashaniva.com