У Малдове будзе ўведзена надзвычайнае становішча ў энергетыцы на 60 дзён

З 16 снежня ў Малдове будзе ўведзена надзвычайнае становішча ў энергетычнай сферы тэрмінам на 60 дзён. Адпаведнае рашэнне ўхвалена ўрадам і будзе прадстаўлена на зацвярджэнне парламенту, піша Point.md.

11.12.2024 / 12:13

Пастанова прынятая ў сувязі з рызыкай спынення паставак газу ў Прыднястроўскі рэгіён расійскім канцэрнам «Газпрам» з 1 студзеня 2025 года.

Віцэ-прэм'ер Алег Серабран заявіў, што рызыкі, якія могуць узнікнуць, могуць быць больш, чым энергетычны крызіс восенню 2022 года.

Праект урада быў ухвалены пасля таго, як Камісія па надзвычайных сітуацыях прадставіла даклад аб неабходнасці ўвядзення надзвычайнага становішча.

Nashaniva.com