Ціманоўская пра жыццё ў ЗША: Жудасная ежа і агідны сэрвіс

Беларуская лёгкаатлетка падзялілася ўражаннямі ад жыцця ў ЗША.

11.12.2024 / 10:59

Крысціна Ціманоўская. Фота з яе інстаграма

«Калі вы хочаце пажыць ва ўмовах, дзе будзеце плаціць сотні даляраў за кітайскую мэблю, жудасную ежу, агідны сэрвіс, за тое, што ў вас не будзе прыліву сіл ад гэтага ўсяго — то гэта ідэальнае месца для вас», — цытуе яе «Трыбуна».

«Але калі вы хочаце якасці, сэрвісу і задавальнення, то раю вам застацца ў Еўропе», — напісала Ціманоўская.

Нагадаем, што Крысціна Ціманоўская некалькі год выступала за польскую зборную, але пасля няўдалага выступу на Алімпіядзе ў Парыжы, вырашыла зрабіць тайм-аўт і пэўны час пажыць у ЗША.

Ціманоўская прадае дарагое аўто, падоранае былым мужам

Бягуха Ціманоўская гатовая судзіцца з былым мужам за 33000 даляраў і пагражае пазбавіць яго грамадзянства

Nashaniva.com