У Расіі мужчыну з раненнямі абедзвюх ног зноў адпраўляюць на вайну. Па словах блізкіх, мужчына дрэнна перасоўваецца
37-гадовы Алі А. з Дагестана падпісаў кантракт у 2022 годзе. Падчас выканання баявых задач Алі атрымаў траўму нагі і быў накіраваны на лячэнне, піша тэлеграм-канал «Асцярожна, навіны».
04.12.2024 / 15:48
Там яму прызначылі дату аперацыі, але свабодных месцаў у шпіталі не аказалася. Алі прапанавалі зноў з'ехаць на вайну, нібыта там можна хутчэй дамагчыся накіравання ў шпіталь. Па словах блізкіх, на фронце яго зноў прыцягнулі ў штурмавую пяхоту.
У красавіку 2024 года Алі атрымаў траўму другой нагі. Факт атрымання траўмы зафіксаваны ваенным доктарам, кантрактніка цалкам абследавалі, яму выдалі даведкі, якія пацвярджаюць траўмы абедзвюх ног. Па словах сваякоў, лячэнне сяржанта Алі А.так і не праводзілася. Цяпер ён з цяжкасцю перасоўваецца, яму неабходна аднавіць функцыі абедзвюх ног, але аперацыі так і не прызначаныя.
Нядаўна, у канцы лістапада, в.а. камандзіра в/ч 63354 зноў паведаміў Алі А., што яго адправяць у зону вайны. Сваякі лічаць адпраўку недапушчальнай, улічваючы траўмы і адсутнасць лячэння.