Мядзведзеў прадракае Зяленскаму палітычную эміграцыю
Або публічнае пакаранне смерцю.
04.12.2024 / 10:28
Дзмітрый Мядзведзеў. Фота: Contributor/Getty Images
Экс-прэзідэнт Расіі разразіўся чарговым допісам у сваім тэлеграм-канале, дзе «спрагназаваў» палітычную будучыню некаторых палітычных лідараў. Ён «прарочыць» незайздросны палітычны лёс прэзідэнту Украіны, прычым не называе яго імя.
«Пратэрмінаваны нелегітымны прэзідэнт б. Украіны павінен сысці і знікнуць. Злачынец, наркаман, гніда. Падтрымліваецца ЗША, будучы лёс цалкам відавочны: ганебная палітычная эміграцыя або публічнае пакаранне смерцю», — піша экс-кіраўнік Расіі.
Дасталося таксама прэзідэнтам Грузіі і Паўднёвай Карэі, дзе гэтымі днямі адбываюцца бурлівыя падзеі.
«Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёль павінен сысці. Ён абвясціў ваеннае становішча, якое парламент адмяніў і запатрабаваў яго адстаўкі. Здраднік. Падтрымліваецца ЗША, будучы лёс невядомы.
Прэзідэнт Грузіі Зурабішвілі павінна сысці пасля заканчэння паўнамоцтваў, але не хоча гэтага рабіць. Нахабная дурніца. Падтрымліваецца ЗША, будучы лёс невядомы».
І чамусьці атрымаў прэзідэнт Францыі Макрон.
«Прэзідэнт Францыі Макрон не справіўся з урадавым крызісам і павінен сысці. Слабак. Падтрымліваецца ЗША, будучы лёс невядомы», — грыміць Мядзведзеў.