У аэрапорце Сіцыліі затрымалі беларуса з чамаданамі цыгарэт
У аэрапорце Фантанароса, які знаходзіцца на Сіцыліі недалёка ад горада Катанія, у канцы лістапада затрымалі беларуса з грузам кантрабандных цыгарэт, паведамляе выданне «Беларусь и мир».
03.12.2024 / 18:54
Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
Італьянскія мытнікі і падаткавікі канфіскавалі ў мужчыны 244 блокі цыгарэт без акцызных марак Італіі агульнай вагой 50 кілаграмаў. Яны былі схаваныя ў двух чамаданах.
Як пішуць журналісты, гэтыя чамаданы ляжалі, круцячыся на стужцы багажнай каруселі, да таго часу, пакуль замежны пасажыр з засцярогамі не зняў іх з яе.
З пачатку года ў Літву прыляцеў 351 метэазонд з Беларусі
Беларус вёз праз Германію 12 тысяч электронных цыгарэт
У Польшчы прызямліўся паветраны шар з Беларусі з надпісамі на рускай: на месца адпраўлялі спецназ
Беларус вёз у Еўрасаюз рэкордную партыю кантрабандных цыгарэт — на 2,6 млн еўра