«Камунарка» паказала свой адвэнт-каляндар і атрымала хвалю крытыкі

У беларускай кандытарскай фабрыкі «Камунарка» выйшаў навагодні адвэнт-каляндар. Але беларусам ён не вельмі спадабаўся, піша Citydog.io.

03.12.2024 / 17:23

«Камунарка» паказала навінку — адвэнт-каляндар, які ўжо даступны ва ўсіх фірмовых крамах і гандлёвых сетках Беларусі. Цана — 35,87 руб. за 355 г.

Аднак жа беларусы сустрэлі навінку хваляй крытыкі. Усё таму, што каляндар разлічаны толькі на 15 дзён і за невялікае напаўненне некаторыя лічаць такую цану неапраўдана высокай.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Кондитерская фабрика «КОММУНАРКА» (@kommunarka.by)

Скрынка адвэнт-календара аформленая ў навагоднім стылі, а ўсярэдзіне не толькі цукеркі. З аднаго боку размешчаны 15 акенцаў, а з другога — «гульня-хадзілка».

У першых ячэйках календара можна знайсці фірмовыя цукеркі «Камунаркі», а ў акенцы 6, 9 і 13 паклалі флікер кандытарскай фабрыкі, магніт у форме ялінкі на халадзільнік і магнітную закладку для кніг.

@chtopochemminsk

️Новогодний адвент-календарь от «Коммунарки»! Найти можно в фирменных магазинах «Коммунарка», а потом думаю и во всех магазинах - 35,87BYN ✍️Внутри 12 разных конфет от «Коммунарки» + фликер, магнитик и закладка для книг. Да ещё и настольная игра-ходилка на одной из сторон

♬ Fun - Guz Aleksei Igorevich

Рэакцыя беларусаў, была, аднак, не заўсёды станоўчая.

«А ў нас нешта 15-га ёсць? Свята нейкае? Адвэнт-календары на тое і робяцца, каб да Каляд… А гэты да чаго?»

«Адвэнт-каляндар павінен быць на 25, калі да Каляд, або на 31, калі да Новага года».

«Там на 15 дзён».

«Людзі, ау. Ну, можна ж падарыць 1 студзеня і адчыняць кожны дзень акенца. Іншая рэч, што за 15 цукерак неяк занадта дорага».

У сетцы Varka з'явілася зімовае меню з лімітаванымі напоямі па матывах фільмаў

«А есці, па сутнасці, няма чаго»: беларуска паказала, што можна купіць у Беларусі на 50 рублёў

Nashaniva.com