Мінздароўя: Тарыфы на платныя прыёмы дактароў-спецыялістаў абмяжуюць для ўсіх юрасобаў
Абмежаванне тарыфаў на платныя прыёмы дактароў-спецыялістаў тычыцца ўсіх юрыдычных асоб незалежна ад формы ўласнасці. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным каментары Мінздароўя да пастановы, якой устаноўлены гранічныя максімальныя тарыфы на платныя медыцынскія паслугі па прыёмах (кансультацыях) дактароў-спецыялістаў.
03.12.2024 / 15:48
Фота: Мінск-Навіны
Як тлумачыцца, гаворка ідзе аб усіх платных медпаслугах, якія аказваюць юрыдычныя асобы незалежна ад формы ўласнасці і падпарадкаванасці, а таксама тых, якія аказваюць індывідуальныя прадпрымальнікі.
Цяпер паслугі кансультацый і прыёмаў дактароў-спецыялістаў не рэгулююцца, у сувязі з чым назіраецца значны роскід цэн на іх.
«Увядзенне цэнавага рэгулявання і абмежавання тарыфаў дазволіць ліквідаваць выпадкі фарміравання тарыфаў са звышпрыбыткамі. Увядзенне Міністэрствам аховы здароўя па ўзгадненні з МАРГ рэгулявання тарыфаў на паслугі кансультацый і прыёмаў доктараў-спецыялістаў дазволіць усталяваць эканамічна абгрунтаваныя тарыфы», — адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Пастанова №156 уступае ў сілу з 1 лютага 2025 года.