Гадзіннік смерці: новая мабільная праграма прадказвае час вашай смерці

Стваральнікі праграмы Death Clock («Гадзіннік смерці») кажуць, што іх сістэма на базе штучнага інтэлекту можа спрагназаваць працягласць жыцця карыстальніка, а таксама дасць парады, як яе падоўжыць. 

03.12.2024 / 15:33

Ілюстрацыйны здымак. Фота: vecteezy.com

Стваральнікі праграмы Death Clock пішуць, што іх сістэма, якая працуе на аснове штучнага інтэлекту, прапануе найбольш дакладны спосаб даведацца, калі яе карыстальнікі могуць памерці.

Акрамя таго, яна можа дапамагчы адкласці гэты час як мага даўжэй. Пасля таго, як карыстальнікі даведаюцца свой імаверны ліміт часу, ім прапануецца прыняць новыя звычкі, каб паспрабаваць пасунуць яго.

Праграма пачынаецца з шэрагу простых пытанняў пра пол карыстальнікаў, а затым пераходзіць да пытанняў, больш арыентаваных на стыль жыцця.

Потым ШІ раскажа карыстальнікам, як яны маглі б павялічыць працягласць жыцця, калі б змянілі сваю дыету, сон, фізічныя практыкаванні і многае іншае.

Nashaniva.com