У Аўгустоўскі канал выпусцілі амаль 700 карпаў

Зарыбленне канала праводзіцца за кошт рыбакоў.

03.12.2024 / 14:59

Скрыншот відэа

У Аўгустоўскі канал выпусцілі амаль 700 карпаў — усяго 200 кілаграмаў.

Зарыбленне папулярнага ў рыбакоў і турыстаў месца праводзіцца для таго, каб аднавіць экасістэму канала. Біялагічнае абгрунтаванне падрыхтавалі спецыялісты Акадэміі навук, паведамляюць мясцовыя ўлады.

Цікава, што зарыбленне праводзіцца за кошт зарэгістраваных рыбакоў. На гэта выдзяляюць палову выплачаных імі ўзносаў.

Лічыцца, што зарыбленне дапаможа Аўгустоўскаму каналу прыцягнуць новых аматараў рыбалкі.

Nashaniva.com