Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер
Каля 10% інтэрнэт-трафіку ў Беларусі прыпадае на YouTube. Пра гэта распавёў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач падчас форуму па кіраванні інтэрнэтам IGF Belarus 2024.
03.12.2024 / 10:46
У Мінсувязі падлічылі, што сёння 80% інтэрнэт-трафіку ў краіне ідзе праз сеткі 4G. Прычым самую вялікую нагрузку на сеткі фіксуюць па чацвяргах.
YouTube, на які прыпадае дзясятая частка трафіку, больш актыўна за ўсё глядзяць па вечарах нядзелі.
Траціна трафіку ў Беларусі спажываюць маладыя людзі, а самая вялікая інтэрнэт-аўдыторыя — сярод беларусаў 35—44 гадоў.
Самы папулярны месенджар у краіне — Viber. Самая папулярная сацсетка — VK, у топ-3 таксама «Аднакласнікі» і TikTok. Пры гэтым па трафіку ва ўсіх узроставых групах лідзіруе менавіта TikTok.