Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы

Дзякуючы дзеянням беларускіх актывістаў, увагу на прысутнасць мінскіх манашак, звярнулі і польскія медыя.

03.12.2024 / 10:31

Манашкі мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра, які ўвесь час падтрымлівае расійскую агрэсію, прыехалі на кірмаш у польскі Шчэцін, дзе рэалізоўвалі сваю і кітайскую прадукцыю. 

На гэта звярнулі ўвагу беларусы Шчэціна і зладзілі пікет каля іх палаткі, стаўшы з плакатамі — «Купляючы тут, ты падтрымліваеш расійскую агрэсію супраць Украіны і катаванні ў турмах Беларусі», піша motolkohelp.

Дзякуючы дзеянням беларускіх актывістаў, увагу на прысутнасць манашак звярнулі і польскія медыя. Мясцовы партал Szczeciner звязаўся з прэс-сакратаром арганізацыі Żegluga Szczecińska Turystyka Wydarzenia (ŻSTW) Цэлінай Валаш, якая паведаміла, што арганізатары кірмашу не ведалі пра дзейнасць беларускіх манашак. 

«Кожная асоба, якая хоча паўдзельнічаць у калядным кірмашы, правяраецца на прадмет законнасці вядзення бізнэсу. У нас не было да гэтага інфармацыі пра тое, што згаданая асоба можа падтрымліваць прарасійскую дзейнасць», — сказала Валаш.

Так ці інакш, але далейшая рэакцыя ад арганізатараў кірмашу-ŻSTW, паследавала неадкладна.

Было прынята рашэнне як мага хутчэй скасаваць дамову з манашкамі Свята-Елісавецінскага манастыра і спыніць далейшыя продажы іх прадукцыі на кірмашы.

Nashaniva.com