Cуд у Германіі прысудзіў чатырох падлеткаў за забойства двух украінскіх баскетбалістаў да рэальных тэрмінаў

Двух падлеткаў суд прысудзіў да дзесяці гадоў, яшчэ двух — да васьмі з паловай. 

03.12.2024 / 07:32

Ілюстрацыйнае фота: Michael Probst / AP

Па версіі следства, непасрэдна злачынства ў Аберхаўзене ў лютым 2024 здзейсніў толькі адзін з іх, трое іншых прысутнічалі на месцы. У двух з асуджаных грамадзянства Германіі, у астатніх — грамадзянства Сірыі, піша «Настоящее время».

Пракуратура першапачаткова меркавала, што злачынства было матываванае ксенафобіяй, але суд не пагадзіўся з гэтымі довадамі.

Асуджаныя раней ужо траплялі ў поле зроку паліцыі з-за здзяйснення гвалтоўных злачынстваў, гэтыя эпізоды суд улічыў пры вынясенні прысуду.

Nashaniva.com