Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»

Ігар Кулей звольнены з пасады кіраўніка рэдакцыі навін тэлеканала «Белсат», паведамляе Reform.news са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

02.12.2024 / 23:12

Ігар Кулей. Фота: ІА / Белсат

Паводле інфармацыі Reform.news, ёсць дзве версіі звальнення — афіцыйная і неафіцыйная.

Афіцыйна журналіст сыходзіць з адной з ключавых пазіцый на «Белсаце» ў сувязі з рэарганізацыяй канала і стварэннем беларускай рэдакцыі ў рамках TVP World.

Але ёсць і іншая версія. Паводле яе, у калектыве нібыта ўзнік канфлікт пасля сыходу з пасады выканаўцы абавязкаў кіраўніка «Белсата» Аляксея Дзікавіцкага і прызначэння на пасаду галоўнай рэдактаркі Аліны Коўшык. Яго праявай стала няпростае інтэрв'ю з Алінай Коўшык, якое ўзяў Сяргей Падсасонны. Канфлікт з гэтай нагоды быццам бы прывёў да таго, што адзін з вядучых журналістаў пакідае сваю пасаду.

Аляксей Дзікавіцкі датэрмінова пакідае «Белсат»

Коўшык: Гэта і рукамі Рамашэўскай здарылася так, што «Белсат» цалкам залежны ад Польскага тэлебачання

Аліну Коўшык спыталі, чаму галоўнай рэдактаркай «Белсата» стала яна, а не Аляксей Дзікавіцкі

Nashaniva.com