Пад Лёзнам сабака алабай напаў на ўласную гаспадыню

Жыхарка вёскі Шахі Лёзненскага раёна паведаміла ў міліцыю, што 26 лістапада на яе накінуўся ўласны сабака пароды алабай, паведамляе Orsha.eu.

02.12.2024 / 21:53

Фота ілюстрацыйнае

У неафіцыйным тэлеграм-канале МУС паведамілі, што сабака яшчэ з лета праяўляў агрэсію ў дачыненні да сваёй 76-гадовай гаспадыні. Жанчына сяк-так спраўлялася з гадаванцам, пакуль 26 лістапада алабай не напаў на яе і некалькі разоў не ўкусіў. Пасля гэтага сабака працягваў заставацца агрэсіўным.

Супрацоўнікі мясцовага лясгаса, якія апынуліся непадалёк, спярша забілі жывёліну, а пасля накіравалі яе труп у раённую ветэрынарную станцыю для правядзення праверкі на наяўнасць шаленства. Аднак жа гэтае падазрэнне не пацвердзілася.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі сабакі гэтай пароды нападаюць на людзей. Летась у аграгарадку Кавалі Бабруйскага раёна алабай на шворцы загрыз жанчыну, якая жыла праз некалькі дамоў ад падворка.

У Бабруйскім раёне жанчыну загрыз сабака алабай

У Амурскай вобласці Расіі алабай загнаў на дрэва рысь ФОТА

У Ветцы сабака загрыз 66-гадовую жанчыну

«Казаў, што сабака яго ніколі не ўкусіць». Што распавяла маці мужчыны з-пад Баранавічаў, якога загрыз алабай

Алабай насмерць загрыз мужчыну ў Баранавіцкім раёне

Прэзідэнт Туркменістана адкрыў залаты 15-метровы помнік алабаю

Nashaniva.com