У цэнтры Мінска таксіст пратараніў некалькі машын ВІДЭА
Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння каля 16:40 49-гадовы кіроўца аўтамабіля Volkswagen сэрвісу «Яндэкс Таксі», рухаючыся па праспекце Незалежнасці, паблізу дома №6 сутыкнуўся з аўтамабілем «Kia», які рухаўся ў спадарожным кірунку, і двума аўтамабілямі Volvo, якія рухаліся ў сустрэчным кірунку.
02.12.2024 / 19:58
Як мяркуецца, кіроўца падчас руху страціў прытомнасць.
У выніку 37-гадовая пасажырка аўтамабіля Volkswagen дастаўленая у бальніцу для абследавання.