15-гадовая школьніца ў Расіі памерла пасля сэксу. Імаверная прычына — завялікі пеніс партнёра

19-гадовы Данііл і Аксана з Саратаўскай вобласці сустракаліся з вясны 2024-га. Сэксуальныя адносіны былі паміж імі і раней, але гэтым разам усё скончылася кепска.

02.12.2024 / 14:44

 Ілюстрацыйны здымак

Як піша канал Mash, у завяршэнне адной з сустрэч маладых людзей дзяўчыне стала дрэнна. Спачатку хлопец спрабаваў прывесці яе ў прытомнасць сам, а пасля выклікаў хуткую.

Калі дактары прыехалі, Аксана ўжо не падавала прыкмет жыцця.

Пазней, піша Mash, судмедэксперты вызначылі прычыну смерці — тупая траўма похвы з разрывам і стратай крыві. Верагодней за ўсё, з-за вялікага пеніса ў партнёра. 

У выніку мама дзяўчынкі напісала на хлопца заяву. У дачыненні да яго завялі крымінальную справу па двух артыкулах — «распусныя дзеянні» і «палавыя зносіны з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту».

Сам хлопец заяўляе, што з дзяўчынай у іх усё было па каханні і ўзаемнай згодзе.

Nashaniva.com