Адкуль узяўся «кулямёт з феерверкаў» на пратэстах у Грузіі?

Грузінскія пратэстоўцы прыдумваюць новыя спосабы барацьбы. Зброяй сталі феерверкі.

02.12.2024 / 12:32

Пратэстовец з «кулямётам з феерверкаў». Скрын відэа: paperkartuli /Х

Адзначым, што выкарыстанне феерверкаў на пратэстах не з'яўляецца ноу-хау грузін. Так, напрыклад, у 2019 годзе пратэстуючыя ў Чылі запускалі феерверкі ў паліцыю. Піратэхніку актыўна выкарыстоўвалі і дэманстранты ў Францыі. Улетку 2023 годзе ўрад нават часова забараніў яе продаж прыватным асобам.

Але грузіны, які з'яўляюцца вялікімі аматарамі выкарыстання разнастайных салютаў і феерверкаў з рознай нагоды, вынайшлі больш радыкальны спосаб выкарыстання піратэхнікі.

Калі паглядзець на відэа з пратэстаў, то так званы «кулямёт з феерверкаў», хутчэй за ўсё, з'яўляецца самаробным мініганам для запуску рымскіх свечак. Яны ўяўляюць сабой доўгую цыліндрычную трубу, унутры якой знаходзяцца зарады са спецыяльнай піратэхнічнай сумессю. У мінігане некалькі свечак рымскага тыпу спалучаны разам з дапамогай скотчу ці клею.

Відэа з выкарыстаннем падобных канструкцый можна знайсці ў інтэрнэце.

Грузінскія пратэстоўцы выкарысталі мініган для запуску рымскіх свечак у адказ на вадамёты і слёзацечны газ з боку паліцыі.

Пулеметы из фейерверков применили демонстранты против водометов

Видео: Федор Худокормов для Paper Kartuli pic.twitter.com/ISt07DqRrH

— Paper Kartuli (@paperkartuli) November 30, 2024

Па відэа з пратэстаў бачна, што ў пратэстоўцаў розныя канструкцыі мініганаў. Вось на гэтым відэа больш яскрава бачна «кулямёт», які складаецца толькі з некалькіх рымскіх свечак. 

В Тбилиси продолжаются протесты против решения правящей партии «Грузинская мечта» о приостановке евроинтеграции страны

Демонстранты применили «пулемёт» из фейерверков против силовиков, расположенных в Парламенте и на улице Чичинадзе.

Фото и видео: Paper Kartuli pic.twitter.com/78l7fJAI7r

— Скат media (@mediaskat) December 1, 2024

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА

Пратэсты ў Грузіі радыкалізуюцца: на вадамёты адказваюць феерверкамі і кактэйлямі Молатава

Антось Жупран