Зяленскі: Украінскай арміі не хапае сіл для вяртання акупаваных тэрыторый
Па словах прэзідэнта Украіны, патрэбна дыпламатычнае рашэнне.
02.12.2024 / 11:09
Фота: Офіс прэзідэнта Украіны
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што УСУ не хапае рэсурсаў для таго, каб вызваліць акупаваныя тэрыторыі. Пра гэта Ён сказаў у інтэрв'ю Kyodo News.
Ён дапусціў магчымасць дыпламатычнага вырашэння канфлікту, але толькі пры гарантыі ненападу Расіі.
«У нас не хапае сіл, каб вярнуць Крым. У нашай арміі цяпер недастаткова сіл, так і ёсць. Так, трэба знайсці дыпламатычнае рашэнне. Але толькі пасля таго, як мы зразумеем, што мы настолькі моцныя, што [гарантуем, што] яны не пачнуць новую агрэсію, то можна будзе думаць пра іншыя дыпламатычныя крокі», — сказаў Зяленскі ў інтэрв'ю японскім журналістам.