На новых станцыях метро ідзе абкатка цягнікоў

У цэлым гатоўнасць другога ўчастка трэцяй лініі метро — больш за 95%.

02.12.2024 / 11:04

Гатоўнасць станцыі метро «Аэрадромная» ў Мінску складае 99%. На ёй паставілі восем эскалатараў і восем ліфтаў — пра гэта ў эфіры «Беларусь 1» распавёў начальнік тунэльнага атрада № 1 Уладзімір Сухавараў.

Паводле яго, на «Аэрадромнай» прагназуецца самы вялікі пасажырапаток.

Па рэйках ужо ідзе абкатка цягнікоў.

У цэлым гатоўнасць другога ўчастка трэцяй лініі метро — больш за 95%. Гэта новыя станцыі «Слуцкі Гасцінец», «Немаршанскі сад» і «Аэрадромная».

Іх адкрыюць да канца года.

Nashaniva.com