У Гродне па некалькіх артыкулах судзяць індывідуальнага прадпрымальніка, у тым ліку за каментары пра «Крокус»

У Гродне судзяць Андрэя Слізевіча.

02.12.2024 / 10:15

Яго судзяць па шэрагу артыкулаў КК: 

— 130 ч. 1 — распальванне варожасці; 

— 368 ч. 2 — абраза Лукашэнкі; 

 — 367 ч. 2 — паклёп у дачыненні Лукашэнкі.

Працэс пачаў Віталь Кулеш 2 снежня ў Гарадзенскім абласным судзе. 

Мужчына — індывідуальны прадпрымальнік, затрыманы ў сакавіку 2024 года. Ён нібыта пакінуў «негатыўныя» каментары аб РФ пасля тэракту ў «Крокус Сіці холе» і заклікаў бамбіць расійскія гарады, піша тэлеграм-канал «Права маю».

Nashaniva.com