Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Каля сотні чалавек загінулі ў сутыкненнях паміж фанатамі на футбольным матчы ў Нзэрэкоры, другім па велічыні горадзе Гвінеі, паведамляе Championat.com са спасылкай на гвінейскія СМІ.

02.12.2024 / 08:22

Фота: Guieeinfos.com

Па словах аднаго з дактароў, загінула каля 100 чалавек, целы запоўнілі мясцовую бальніцу і морг.

«У бальніцы целы ляжаць у шэраг, наколькі хапае вачэй. Іншыя ляжаць на падлозе ў калідорах. Морг перапоўнены», — пракаментаваў ён.

Інцыдэнт справакавалі спрэчныя рашэнні суддзі, які паказаў чырвоную картку, а затым прызначыў пенальці ў браму адной з каманд, пасля чаго заўзятары пачалі бойку.

Паліцыя, каб іх разняць, ужыла слёзацечны газ. У спробе выратавацца ад яго, фанаты кінуліся ўцякаць са стадыёна і ля выхадаў утварыліся заторы. Многія загінулі ад удушша або ад падзенняў са сцен стадыёна, спрабуючы выбрацца на вуліцу.

Паведамляецца, што матч быў часткай турніру ў гонар лідара мяцежнікаў у Гвінеі палкоўніка Мамадзі Думбуя.

Nashaniva.com