Манашкі са Свята-Елісавецінскага манастыра зноў у Еўропе. На гэты раз гандлююць у польскім Шчэціне

Беларусы папярэджваюць людзей, каб нічога ў іх не куплялі.

01.12.2024 / 21:38

На кірмашы ў Шчэціне. Фота: тэлеграм-канал @menskrazam_info

На святочным кірмашы ў польскім горадзе Шчэцін заўважылі манашак са Свята-Елісавецінскага манастыра.

Беларусы, якія жывуць там, рашылі зладзіць невялікі пікет каля іх палаткі. Яны сталі побач з плакатамі «Купляючы тут, падтрымліваеце расійскую агрэсію ва Украіне» і «Купляючы тут, падтрымліваеце катаванні ў турмах Беларусі».

@nashaniva Мінскіх манашак прагналі з кірмашу ў Польшчы #рпц #православные #православие #беларусь #беларусы #пропагандисты #украина #зсу #всу #польша #щецин #szczecin ♬ Naughty, evil, dubious and comical songs(1264665) - MATSU

Манашкі далёка не першы раз выязджаюць гандляваць у Еўропу. Пры гэтым вядома, што манастыр падтрымлівае расійскую агрэсію ва Украіне. Напрыклад, летась у Баранавічах манастыр праводзіў фестываль, дзе збіралі дапамогу Данбасу і агітавалі пісаць лісты акупантам. Праводзілі таксама Z-канцэрт — на сцэне былі партрэты «Матаролы», Захарчанкі, Пушыліна.

Вядомы таксама выпадкі, калі з падворка манастыра мужчыны ехалі на вайну.

У студзені кірмаш манашак у Славакіі адмянілі.

Свята-Елізавецінскі манастыр праводзіць фестываль у Баранавічах — збіраюць дапамогу Данбасу і агітуюць пісаць лісты акупантам

Свята-Елісавецінскі манастыр арганізоўвае кінапрэм'еру расійскай агіткі

У Свята-Елізавецінскім манастыры правялі Z-канцэрт. На сцэне былі партрэты «Матаролы», Захарчанкі, Пушыліна

Nashaniva.com