У Мсціславе трое дзецюкоў ад нуды закідалі яйкамі чужыя аўто і разнеслі альтанкі

Прыяцелі 24—26 гадоў выпівалі ў аднаго з іх дома. Калі спіртное скончылася, двое пайшлі праводзіць трэцяга, але не абышлося без прыгод, піша канал сілавікоў.

01.12.2024 / 14:44

Па дарозе хлопцам стала сумна. Яны прыдумалі забаўку — пакідаць яйкі па машынах. У краме адмыслова закупіліся яйкамі і працягнулі шлях, закідваючы аўто яйкамі. У дадатак да гэтага, пашкодзілі дзве альтанкі.

Пазней адзін з сабутэльнікаў па дарозе дадому парэзаў яшчэ аднаму аўто колы. 

На мужчын завялі крымінальную справу за хуліганку, здзейсненую групай асоб.

Nashaniva.com