Расійскі дрон атакаваў маршрутку ў Херсоне — загінулі тры чалавекі
Тры чалавекі загінулі, сямёра былі паранены ў выніку атакі дронам маршруткі ў Херсоне раніцай 1 снежня. Пра гэта паведаміў у тэлеграм-канале кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Пракудзін.
01.12.2024 / 12:49
«Жахлівая раніца для Херсона. Каля 8:15 расійскія вайскоўцы атакавалі з БПЛА грамадскі транспарт у Дняпроўскім раёне. На жаль, ёсць загінуўшыя і параненыя», — напісаў Пракудзін.
Паводле папярэдніх звестак, тры чалавекі загінулі. Восем чалавек пацярпелі. — іх шпіталізавалі.
Раней УСУ заявілі, што ў ноч на 1 снежня армія РФ атакавала Украіну 78 дронамі, 32 з іх удалося збіць, яшчэ 45 былі «лакацыйна страчаныя», меркавана, у выніку працы сродкаў радыёэлектроннай барацьбы.