У Магілёўскай вобласці ўчора спыніўся цягнік
29 лістапада цягнік рэгіянальных ліній эканом класа №7156 Магілёў — Камунары адпраўленнем з Магілёва ў 19.51 па тэхнічных прычынах спыніўся на станцыі Верамейкі ў 21.07.
30.11.2024 / 08:06
Цягнік адправіўся са станцыі Верамейкі а 21.56. Час спазнення на станцыю Крычаў складаў 55 хвілін, а на станцыю Камунары — 49 хвілін.
Дастаўка пасажыраў у горадзе Касцюковічы была арганізавана аўтатранспартам, паведамляе сайт Белчыгункі.