Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА па народным артыкуле

абноўлена

Яны прызнаныя палітвязнямі.

29.11.2024 / 15:20

Інфармацыя «Нашай Нівы» пацвердзілася: мастакі Людміла Шчамялёва і Ігар Рымашэўскі — у СІЗА. Іх абвіначваюць у «дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Пра гэта паведамляе «Вясна», якая прызнала іх палітвязнямі.

64-гадовая Людміла Шчамялёва — дачка народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва. Яе мужу Ігару Рымашэўскаму 65 гадоў.

Іх працы ўпрыгожвалі найлепшыя беларускія галерэі і нават грамадскі транспарт. Яны стварылі запамінальны вобраз «вечнага Мінска» і наіўных, прастадушных, але сардэчных беларусаў.

Nashaniva.com