Следам за Нігерам і Малі, з Францыяй разрывае Чад

Чад спыняе ваеннае супрацоўніцтва з Францыяй. Гэта рашэнне можа прывесці да вываду французскіх войскаў з гэтай краіны, піша Бі-бі-сі.

29.11.2024 / 13:08

Ілюстрацыйнае фота: Sunday Alamba / AP

Кіраўнік МЗС Чада Абдэраман Куламалах удакладніў, што гаворка не ідзе аб поўным разрыве, «як у Нігеры ці дзесьці яшчэ». 

Са слоў Куламалаха, Францыя павінна ўлічваць, што Чад «вырас, стаў саспелай і з'яўляецца суверэннай дзяржавай».

Раней адносіны з Парыжам перагледзелі і іншыя былыя Французскія калоніі ў Афрыцы-Малі, Буркіна-Фасо і Нігер. З ЦАР Францыя разарвала стасункі сама ў 2022 годзе на фоне вайсковай прысутнасці РФ.

Год таму прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў пра «эпідэмію путчаў» у франкамоўнай Афрыцы.

На яго думку, іх выклікаў «мудрагелісты саюз паміж самаабвешчанымі панафрыканцамі і неаімперыялістамі», і пад неаімперыялістамі ён меў на ўвазе Расею і Кітай.

Ва ўсіх афрыканскіх краінах, якія перагледзелі стасункі з Францыяй у апошнія гады, была зафіксаваная прысутнасць наймітаў, вайсковых дарадцаў і паліттэхнолагаў з Расіі. Многія з іх былі непасрэдна звязаны з Яўгенам Прыгожыным.

Nashaniva.com