Беларуская фабрыка пачала рабіць постары з дываноў
«Віцебскія дываны» цяпер спрабуюць уварвацца і на рынак мастацтва, заўважыў Citydog.io.
29.11.2024 / 12:19
Новая калекцыя. Скрын відэа з інстаграма «Віцебскіх дываноў»
Каманда брэнда паведаміла ў Instagram пра старт продажаў новай калекцыі: постараў з дываноў у памеры 50х80 з джутавай асновай, якая выглядае, на думку вытворцы, «як габелен».
Калекцыя складаецца з больш як 30 малюнкаў на розныя тэмы. Цяна аднаго постара з дывана — 47,90 руб. Купіць яго можна ў фірмовай краме ў ГЦ «Першы Нацыянальны гандлёвы дом».
Беларусы на калекцыю адрэагавалі па-рознаму.
«Чырвоная акантоўка не падыходзіць. Трэба зрабіць яе пад колер малюнка, як раму для карціны», — пішуць у каментарах.
«Больш лаканічна глядзелася б акантоўка пад колер самога постара», — каментуе іншы карыстальнік.
«Вельмі цікавае рашэнне», — упадабаў хтосьці.
«Малайцы. Цудоўныя дыванкі. Трэба абавязкова купіць адзін з іх».