У Гродне дзяцей ставяць у сацыяльна небяспечнае становішча за палітычную актыўнасць бацькоў

Вядома пра як мінімум два падобныя выпадкі, піша Hrodna.life.

28.11.2024 / 18:04

Ілюстрацыйнае фота

У Гродне сем'і з дзецьмі, у якіх бацькі пераследаваліся ўладамі за пратэсты 2020 года, прызнаюць такімі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (СНС).

Вядома пра як мінімум два такія выпадкі. У СНС ставяць і тыя сем'і, дзе быў прыцягнуты толькі адзін з бацькоў.

Сярод пастаўленых у СНС — сем'і дастаткова медыйных людзей у Гродне, якіх выданне не называе. Як правіла, аднаго з бацькоў судзілі за рэпосты незалежных СМІ паводле арт. 19.11 КаАП. На камісіях аб прызнанні гучалі фразы пра «няправільнае ідэалагічнае выхаванне».

Папярэджанні аб пастаноўцы ў СНС з'явіліся ў чатах гродзенскіх школ і гімназій падчас панікі, выкліканай прызнаннем партала s13.ru «экстрэмісцкім». Пастаноўкай пагражалі, калі бацькоў прыцягнуць за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

СНС — працэдура, накіраваная на выяўленне дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і комплекс мер па яе ліквідацыі. Юрыдычна мэтай гэтай працэдуры з'яўляецца абарона дзяцей у праблемных сем'ях — напрыклад, у якіх п'юць бацькі. Аднак дзяржава выкарыстоўвае СНС і для звядзення рахункаў з апанентамі рэжыму Лукашэнкі.

Уладальніка гродзенскага блога S13 адправілі яшчэ на 15 сутак арышту

Уладальніка гродзенскага сайта s13.ru не выпусцілі — судзілі другі раз

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася

У Гродне сапраўды асудзілі ўладальніка сайта s13.ru, які днямі прызналі экстрэмісцкім

Самы папулярны гродзенскі сайт спыніў працу

Nashaniva.com