На таргі выставілі чыгунку пад Мінскам
У снежні з аўкцыёну паспрабуюць прадаць чыгуначную ветку ў прамысловым вузле Мінск — Калядзічы. Інфармацыя пра лот з'явілася на пляцоўцы «ІПМ-Таргі».
28.11.2024 / 12:53
Фота: ІПМ-таргі
Участак чыгункі належыць гандлёваму ўнітарнаму прадпрыемству «Белкаапзнешгандаль Белкаапсаюза». У лістападзе 2023 года яно сышло ў банкруцтва.
Чыгуначная ветка плошчай амаль 700 кв.м знаходзіцца ў Мінску па вул. Бабушкіна, 62. Пачатковы кошт аб'екта — больш за 847 тыс. рублёў. Для ўдзелу ў таргах трэба пакінуць задатак 84, 7 тыс. Крок аўкцыёну — 42,3 тыс.
Акрамя самой чыгункі, у склад лота ўваходзяць: халадзільны агрэгат, аўтаматычная ўстаноўка вадзянога пажаратушэння, ахоўная сігналізацыя і некалькі сістэм кандыцыянавання.
Таргі пройдуць 17 снежня.