У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм

Што пайшло не так?

28.11.2024 / 10:09

У сераду ў Оршы ў мясцовым судзе прайшоў разгляд справы Андрэя Падабедава, якога судзілі па ч. 2 арт. 19.11 КоАП.

З такімі ініцыяламі ёсць 26-гадовы мясцовы хлопец, які на сваіх старонках у сацсетках часцей выказваў зацікаўленасць у дзяржаўных мерапрыемствах, а таксама сімпатыі да расійскай агрэсіўнай палітыкі ва Украіне, піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

Так што ж ён мог зрабіць не так? Па сваёй неасцярожнасці ён рэгулярна лайкаў бязвінныя навінавыя публікацыі з суполкі аршанскага партала orsha.eu, матэрыялы якога былі прызнаныя «экстрэмісцкімі».

Відавочна, гэта і стала прычынай для складання адміністрацыйнага пратакола.

Судзіць павінна была Юлія Вяршыніна.

Nashaniva.com