Кіраўніком групы «За вольную Беларусь» у польскім парламенце стаў былы міністр замежных спраў і маршалак Сейма

27 лістапада адбыліся выбары новага старшыні парламенцкай групы «За вольную Беларусь» у польскіх Сейме і Сенаце, паведаміў у сваім тэлеграм-канале Павел Латушка. 

27.11.2024 / 21:48

Гжэгаж Схетына. Фота: AP Photo/Alik Keplicz

На пасаду старшыні парламенцкай групы «За вольную Беларусь» быў абраны былы маршалак Сейма і міністр замежных спраў Польшчы, а цяпер старшыня камісіі па міжнародных справах Сената Польшчы Гжэгаж Схетына.

61-гадовы Гжэгаж Схетына быў маршалкам польскага Сейма ў 2010—2011 гадах, а міністрам замежных спраў — у 2014—2015.

Падчас выступлення пасля абрання кіраўніком групы Схетына адзначыў, што ў інтарэсах Польшчы

«захоўваць актыўную палітыку ў дачыненні да Беларусі, ажыццяўляць далейшую ізаляцыю рэжыму і адначасова праяўляць адкрытасць да беларускага грамадства».

Асобна з боку польскіх парламентарыяў у якасці прыярытэту была адзначаная важнасць у ходзе старшынства Польшчы ў Еўрапейскім Саюзе ў першай палове 2025 года акцэнтаваць увагу краін — членаў ЕС на сітуацыю ў Беларусі і садзейнічаць удзелу прадстаўнікоў дэмакратычных інстытутаў і ініцыятыў у мерапрыемствах ЕС у рамках гэтага старшынства.

Латушка даў паказанні ў Нацыянальнай пракуратуры Польшчы. Справа — пра замах на яго

У Польшчы знаходзяцца больш за 200 тысяч беларусаў

Павел Латушка бачыць прычыну прызначэння выбараў на студзень у іншым

«Перапрызначыць самога сябе на ўзурпаваную пасаду». Латушка пракаментаваў дату прэзідэнцкіх выбараў

Nashaniva.com