У грамадскім транспарце ў Мінску можна будзе адправіць ліст Дзеду Марозу

Неўзабаве на вуліцах сталіцы з'явіцца ўпрыгожаны да свята транспарт.

27.11.2024 / 18:34

Фота: «Мінск-Навіны»

За стварэнне навагодняй атмасферы ў Мінску будуць адказваць 50 аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў.

Па традыцыі, кіроўцы-мужчыны ў такім транспарце будуць працаваць у касцюмах Дзеда Мароза, а жанчыны — у касцюмах Снягуркі, пішуць «Мінск-Навіны».

З'явіцца сёлета і навінка: цяпер з упрыгожаных аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў можна будзе адправіць ліст Дзеду Марозу.

У транспарце паставяць скрынкі, куды можна будзе апусціць лісты. Паштальёны даставяць іх у адну з рэзідэнцый Дзеда Мароза.

Навагоднія кірмашы ў Мінску адкрыюцца праз два тыдні

Стала вядома, калі запаляць агеньчыкі на елцы на Кастрычніцкай плошчы

У Мінску з'явілася казачна прыгожая навагодняя лакацыя

Стала вядома, як сёлета будуць выглядаць навагоднія елкі ў Мінску ФОТЫ

Ёлачны кірмаш у Мінску адкрыецца 16 снежня

У Віцебску ставяць самую вялікую ў Еўропе навагоднюю елку

Nashaniva.com