Лукашэнка і пакістанскаму прэм'еру падарыў два трактары
Калі быць зусім дакладнымі, то сертыфікат на тэхніку.
27.11.2024 / 16:43
Фота: БелТА
Аляксандр Лукашэнка падчас свайго візіту ў Пакістан падарыў прэм'еру Шахбазу Шарыфу сертыфікат на два трактары BELARUS-1025.3.
Як паведамляюць афіцыйныя СМІ, тэхніку бясплатна перададуць адной з мясцовых кампаній.
Лукашэнка ўзяў за звычку дарыць замежным палітыкам трактары пару гадоў таму. У 2022 годзе ён падарыў трактар Пуціну на юбілей. Такія ж падарункі атрымлівалі кіраўнікі Зімбабвэ і Манголіі.
Дарэчы, прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва ў лютым змог завесці беларускі трактар з вялікай цяжкасцю.
Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА
Пратэстоўцы ўвайшлі ў Ісламабад, дзе цяпер з візітам Лукашэнка. Пачаліся беспарадкі і страляніна
Лукашэнка прыляцеў у Ісламабад. Горад з усіх бакоў акружаны пратэстоўцамі